У Нядзелю 16-ю пасля Пяцідзесятніцы мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
16 верасня 201816 верасня 2018 года, у Нядзелю 16-ю пасля Пяцідзесятніцы, у дзень святкавання перанясення пачэсных мошчаў святых дабраверных князёў Пятра і Фяўронні, Мурамскіх, цудатворцаў, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Андрэй Ламакін.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
На сугубай екценні протадыякан узнёс асаблівыя прашэнні аб захаванні адзінства Святой Праваслаўнай Царквы і аб памнажэнні любові.
Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх і саслужачыя свяшчэннаслужыцелі здзейснілі чын слаўлення святым дабраверным князям Пятру і Фяўронні.
Па заканчэнні Бажэственнай літургіі ўладыка Павел павіншаваў тых, хто маліліся за богаслужэннем са святам і звярнуўся да духавенства і вернікаў са словам настаўлення. Патрыяршы Экзарх звярнуў увагу на малітвы, якія ўзносіліся, аб еднасці Праваслаўнай Царквы. Гэтыя просьбы звязаныя з прынятым рашэннем Свяшчэннага Сінода нашай Царквы, у сувязі з сітуацыяй, якая склалася ва Украіне. Уладыка заклікаў усіх да ўзмоцненай малітвы аб праваслаўных хрысціянах, якія пражываюць у Украіне, каб Гасподзь улагодзіў сэрцы варагуючых супраць Царквы Хрыстовай.
Уладыка Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.