У Нядзелю 16-ю пасля Пяцідзесятніцы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі здзейсніў Бажэственную літургію ў храме-помніку Усіх Святых горада Мінска

10 кастрычніка 2021

top.jpg

10 кастрычніка, у Нядзелю 16-ю пасля Пяцідзесятніцы, дзень памяці свяшчэннамучаніка Пятра, мітрапаліта Круціцкага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме-помніку Усіх Святых горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і духавенства храма.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Такмакова.

Падчас богаслужэння былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай павевы.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Аляксій Васін.

Пасля заамвоннай малітвы мітрапаліт Веніямін звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.

Затым, зважаючы на руплівую працу ў славу Беларускай Праваслаўнай Царквы, архіпастыр узнагародзіў галоўнага архітэктара УП «Мінскпраект» Дзятко Мікалая Міхайлавіча ордэнам БПЦ святой праведнай княгіні Сафіі Слуцкай.

У завяршэнне Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Church.by

Фотарэпартаж