У Нядзелю 2-ю Вялікага посту мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Свята- Духавым кафедральным саборы горада Мінска
15 сакавіка 202015 сакавіка 2020 года, ў Нядзелю 2-ю Вялікага посту, дзень памяці свяціцеля Грыгорыя Паламы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію свяціцеля Васілія Вялікага ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун, першы прарэктар Мінскай духоўнай семінарыі іераманах Афанасій (Сакалоў), сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі Свята-Духава кафедральнага сабора.
Пасля патроенай екценні Патрыяршы Экзарх зачытаў малітву аб міры на Украіне, а затым узнёс малітву ў сувязі з распаўсюджваннем каронавіруснай інфекцыі.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Аляксея Ракаўца.
Пропаведзь перад прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Васіль Нялідкін.
Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Павел агучыў Заяву Свяшчэннага Сінода ў сувязі з распаўджваннем каронавіруснай інфекцыі і звярнуўся да прыхаджан і духавенства сабора са словам навучання.
Уладыка абвясціў цыркулярнае пісьмо да архіпастыраў, пастыраў і ўсіх верных дзяцей Беларускай Праваслаўнай Царквы з нагоды інфекцыйнай хваробы і заклікаў усіх узмацніць малітву да Госпада і не паддавацца маладушнасці і паніцы. Каб Гасподзь Міласэрны, па нашай веры прыхіліў на нас сваю ласку.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.