У Нядзелю 24-ю пасля Пяцідзесятніцы Патрыяршы Экзарх узначаліў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

11 лістапада 2018

top.jpg

11 лістапада 2018 года, у Нядзелю 24-ю пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска. Яго Высокапраасвяшчэнству саслужыў епіскап Бараўлянскі Ігнацій, вікарый Мінскай епархіі.

Архіпастырам саслужылі кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), клірыкі кафедральнага сабора.

Пропаведзь пасля запрычаснага верша прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора дыякан Васіль Нялідкін.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пасля адпуста Бажэственнай літургіі мітрапаліт Павел павіншаваў усіх з нядзельным днём, а затым звярнуўся са словам настаўлення да духавенства і парафіян сабора.

Патрыяршы Экзарх прадставіў сабаранам вікарнага епіскапа Бараўлянскага Ігнація, якога зусім нядаўна рукапалажыў Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл з саборам архіпастыраў у Маскоўскім храме ў гонар іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць».

Мітрапаліт Павел нагадаў аб рашэнні Свяшчэннага Сінода аб спыненні еўхарыстычных зносін з Канстанцінопальскай Царквой за яе ўступленне ў зносіны з раскольнікамі на Украіне і заклікаў усіх старанна маліцца аб захаванні адзінства святой Праваслаўнай Царквы, а затым павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў вернікам архіпастырскае блаславенне.

Church.by

Фотарэпартаж