У Нядзелю 26-ю пасля Пяцідзесятніцы мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

25 лістапада 2018

top.jpg

25 лістапада 2018 года, у Нядзелю 26-ю пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), першы прарэктар Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта протаіерэй Сергій Гардун, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

За Бажэственнай літургіяй Патрыяршы Экзарх здзейсніў хіратоніі: у прасвітара — дыякана Алега Маркіна, клірыка храма-помніка ў гонар Усіх Святых, і ў дыякана — Мікалая Поўнага, студэнта чацвёртага курса Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Пропаведзь пасля запрычаснага верша прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протадыякан Вадзім Заркоў.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Па адпусце Бажэственнай літургіі мітрапаліт Павел павіншаваў усіх з нядзельным днём, а затым звярнуўся да вернікаў са словам настаўлення.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне. 

Church.by

Фотарэпартаж