У Нядзелю 26-ю пасля Пяцідзесятніцы Патрыяршы Экзарх узначаліў Літургію ў кафедральным саборы Уваскрасення Хрыстова горада Барысава

06 снежня 2020

top.jpg

6 снежня 2020 года, у Нядзелю 26-ю пасля Пяцідзесятніцы, дабравернага вялікага князя Аляксандра Неўскага, у схіме Аляксія (1263), мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, кіраўнік Барысаўскай епархіі, здзейсніў Бажэственную літургію ў кафедральным саборы Уваскрасення Хрыстовага горада Барысава.

Архіпастыру саслужылі: сакратар Барысаўскай епархіі, благачынны 1-й Барысаўскай акругі, настаяцель храма Ражджаства Хрыстовага горада Барысава протаіерэй Аляксандр Вярбіла; ключнік Уваскрасенскага сабора іерэй Ігар Васько; клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканалі: хор кафедральнага сабора пад кіраўніцтвам Алы Кярко і дзіцячы хор пад кіраўніцтвам Ксеніі Качаноўскай.

Падчас богаслужэння былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай павевы.

За богаслужэннем адбылося заўпакойнае памінанне мітрапаліта Віленскага і Літоўскага Іосіфа (Сямашкі), архіепіскапа Полацкага і Віцебскага Васілія (Лужынскага), архіепіскапа Мінскага і Бабруйскага Антонія (Зубко) і іншых іх паплечнікаў, папрацаваўшых у справе ўз'яднання беларускіх уніятаў з Маці-Царквой.

6 снежня па новым каляндарным стылі — дзень скону мітрапаліта Віленскага Іосіфа (Сямашкі), галоўнага ініцыятара Полацкага сабора 1839 года, які вярнуў беларускіх грэка-каталікоў ва ўлонне Праваслаўя. Штогадовае малітоўнае заўпакойнае памінанне мітрапаліта Іосіфа і іншых яго паплечнікаў было ўстаноўлена рашэннем Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы ад 3 верасня 2012 года (журнал № 165).

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Дзімітрый Качаноўскі.

Па заканчэнні Літургіі было здзейснена слаўленне святому Аляксандру Неўскаму.

Далей Патрыяршы Экзарх павіншаваў сакратара Барысаўскага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэя Аляксандра Вярбілу з тэзаімянінамі, супрацоўнікаў епархіяльнага ўпраўлення і кафедральнага сабора — з памятнымі датамі, уручыўшы ім архіерэйскія граматы і падзякі.

Нэаніла Данільчанка была ўзнагароджана медалём Мар'інагорскай іконы Божай Маці II ступені.

Высокапраасвяшчэнны ўладыка звярнуўся да духавенства і прыхажан са словам настаўлення, павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Барысаўская епархія / Church.by

Фотарэпартаж