У Нядзелю 28-ю па Пяцідзесятніцы мітрапаліт Веніямін здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

20 снежня 2020

top.jpg

20 снежня 2020 года, у Нядзелю 28-ю пасля Пяцідзесятніцы, дзень памяці свяціцеля Амвросія Медыяланскага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Прадстаяцелю Беларускай Праваслаўнай Царквы саслужылі першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Літургічныя спевы выканаў архіерэйскі хор Свята-Духава кафедральнага сабора пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

За богаслужэннем былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай пошасці.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протадыякан Мікалай Аўсіевіч.

Пасля заамвоннай малітвы былі здзейснены малебен з акафістам Іісусу Найсалодшаму і малебен за беларускі народ.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў клір і паству з нядзельным днём і звярнуўся да ўсіх са словам пропаведзі.

Яго Высокапраасвяшчэнства павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Цела і Крыві Хрыстовых і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Church.by

Фотарэпартаж