У Нядзелю 35-ю пасля Пяцідзесятніцы Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
27 студзеня 201927 студзеня 2019 года, у Нядзелю 35-ю пасля Пяцідзесятніцы, адданне свята Богаяўлення, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), клірыкі кафедральнага сабора.
Пропаведзь пасля запрычаснага верша прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Антоній Гураў.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне святу.
Па заканчэнні богаслужэння ўладыка Павел павіншаваў прыхаджан сабора з нядзельным днём і звярнуўся са словам настаўлення.
Затым у благаславенне за шматгадовую працу на славу Святой Царквы Хрыстовай, мітрапаліт Павел уручыў граматы Патрыяршага Экзарха работнікам кафедральнага сабора.
Усім імяніннікам было абвешчана мнагалецце, пасля чаго ўладыка Экзарх уручыў ім прасфоры і кветкі.