У Нядзелю прападобнага Іаана Лесвічніка мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

26 сакавіка 2017

top.jpg

26 сакавіка 2017 года, у нядзелю 4-ю Вялікага посту, прападобнага Іаана Лесвічніка, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протаіерэй Андрэй Волкаў.

За богаслужэннем мітрапаліт Павел рукапалажыў студэнта першага курса аспірантуры Мінскай духоўнай акадэміі Дзімітрыя Каўрыгу ў дыякана.

Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх і сослужачыя святары здзейснілі слаўленне свята.

Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Павел звярнуўся да вернікаў і духавенства сабора са словам настаўлення.

Зважаючы на старанную працу ў славу Царквы Хрыстовай і ў сувязі з 65-годдзем з дня нараджэння протадыякан Мікалай Аўсіевіч, клірык Свята-Духава кафедральнага сабора, быў удастоены ўзнагароды — ордэна Беларускай Праваслаўнай Царквы святой праведнай княгіні Сафіі Слуцкай.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычастнікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне. 

Church.by

Фотарэпартаж