У Нядзелю 6-ю пасля Пяцідзесятніцы, дзень памяці роўнаапостальнага князя Уладзіміра, Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
28 ліпеня 201928 ліпеня 2019 года, у Нядзелю 6-ю пасля Пяцідзесятніцы, дзень памяці святых айцоў шасці Усяленскіх Сабораў і роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра, у святым хрышчэнні Васілія, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію з чынам слаўлення Хрысціцеля Русі, у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Патрыяршаму Экзарху саслужылі клірыкі кафедральнага сабора.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык кафедральнага сабора іерэй Макарый Кавалёў.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Па заканчэнні богаслужэння ўладыка Павел павіншаваў вернікаў і духавенства з нядзельным днём і звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.
Патрыяршы Экзарх адзначыў, што шанаванне святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра і яго гістарычнай дзеі — прыняцця Святога Праваслаўя і Хрышчэння Русі мае вечнае значэнне. А для ўсіх нас, якія жывуць на прасторах гістарычнай Русі ў дваццаць першым стагоддзі, без перабольшання можна сказаць, што гэтае свята сапраўды — дзень падзякі Богу за вялікі дар, дадзены нашым продкам і нашаму народу — Святое Праваслаўе. Святасць жыцця з тых часоў стала духоўнай асновай нашага народа, ці, як сёння гавораць, — нацыянальнай ідэяй усіх пакаленняў, якія пражываюць на тэрыторыі гістарычнай Русі. Святасць жыцця ўвайшла ў плоць і кроў нашага шматнацыянальнага народа і праяўляецца ва ўсёй паўнаце жыцця нашага грамадства.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.