У Нядзелю 7-ю пасля Пасхі мітрапаліт Філарэт маліўся за Літургіяй у дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення

20 мая 2018

top.jpg

20 мая 2018 года, у Нядзелю 7-ю пасля Пасхі, дзень памяці святых айцоў Першага Усяленскага Сабора, свята Жыровіцкай іконы Божай Маці, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт маліўся і прычасціўся Святых Хрыстовых Тайн за Бажэственнай літургіяй у дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых.

Богаслужэнне здзейснілі клірыкі Мінскай епархіі.

Літургічныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Анастасіі Цімафеевай.

Church.by

Фотарэпартаж