У Нядзелю 8-ю пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Веніямін здзейсніў Бажэственную літургію ў кафедральным саборы Ражджаства Хрыстова горада Салігорска
15 жніўня 202115 жніўня 2021 года, у Нядзелю 8-ю пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, кіраўнік Слуцкай епархіі, здзейсніў Бажэственную літургію ў кафедральным саборы Ражджаства Хрыстова горада Салігорска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Слуцкай епархіі, благачынны Слуцкай царкоўнай акругі, настаяцель прыхода Міхайлаўскага кафедральнага сабора горада Слуцка протаіерэй Ігар Штэпа; благачынны Салігорскай царкоўнай акругі протаіерэй Мікалай Розаў; благачынны Клецкай царкоўнай акругі, настаяцель прыходу храма Уваскрасення Хрыстова горада Клецка протаіерэй Матфей Белавус; настаяцель прыхода кафедральнага сабора Ражджаства Хрыстова горада Салігорска протаіерэй Сергій Чарны; благачынны Нясвіжскай царкоўнай акругі настаяцель храма Узнясення Хрыстова горада Нясвіжа протаіерэй Аляксандр Данчанка; благачынны Любанскай царкоўнай акругі, настаяцель храма Праабражэння Гасподняга горада Любані протаіерэй Аляксандр Драгун; благачынны Старадарожскай царкоўнай акругі, настаяцель храма свяціцеля Мікалая Цудатворца горада Старыя Дарогі протаіерэй Ігар Кручко; благачынны Капыльскай царкоўнай акругі, настаяцель храма Узнясення Хрыстова горада Капыля іерэй Іаан Уханаў, клірыкі Слуцкай епархіі і духавенства сабора.
Падчас богаслужэння былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай павевы.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Андрэй Самуйліч, клірык храма Ражджаства Хрыстова горада Салігорска.
Богаслужэбныя спевы выканаў саборны хор пад кіраўніцтвам Ксеніі Варонінай.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Іаан Уханаў.
Па заканчэнні богаслужэння сакратар Слуцкай епархіі протаіерэй Ігар Штэпа ад імя духавенства і паствы Слуцкай епархіі павіншаваў Патрыяршага Экзарха з днём тэзаімянін. Падзякаваўшы за віншаванне, мітрапаліт Веніямін звярнуўся да прысутных са словам настаўлення.
Затым архіпастыра павіншавалі духавенства епархіі, хор сабора і міране. Хор абвясціў уладыку Экзарху мнагалецце.
У завяршэнне Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў вернікам архіпастырскае благаславенне.