У Нядзелю пра паралізаванага мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў храме ў гонар праведнага Іава Шматпакутнага Усіхсвяцкага прыхода горада Мінска

19 мая 2019

top.jpg

19 мая 2019 года, у Нядзелю 4-ю пасля Пасхі, пра паралізаванага, дзень памяці праведнага іава Шматпакутнага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар праведнага Іава Шматпакутнага пры сацыяльна-рэабілітацыйным комплексе «Дом Міласэрнасці» Усіхсвяцкага прыхода горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель Усіхсвяцкага прыхода протаіерэй Фёдар Поўны, благачынны 2-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель прыхода храма іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» горада Мінска протаіерэй Ігар Карасцялёў, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі прыхода.

На богаслужнні прысутнічалі: Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Паўлавіч Гуляка, генеральны дырэктар ААТ «Мотавела» Мікалай Аляксандравіч Ладуцька і іншыя ганаровыя госці.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор храма пад кіраваннем Людмілы Поўнай.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык храма пратаіерэй Мікалай Сухановіч.

Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх і саслужачыя яму святары здзейснілі слаўленне святу.

Пасля адпуста Бажэственнай літургіі з прывітальным словам да мітрапаліта Паўла звярнуўся настаяцель храма протаіерэй Фёдар Поўны.

Уладыка Павел падзякаваў айцу Фёдару за цёплыя словы, павіншаваў духавенства і прыхаджан храма з прастольным святам і звярнуўся да ўсіх прысутных са словам настаўлення.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн, падаў усім архіпастырскае благаславенне і на малітоўную памяць уручыў прыхаджанм абразкі святой блажэннай Валянціны Мінскай.

Па заканчэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх, высокія госці, выпускнікі і выхаванцы пачатковай школы з ухілам праваслаўнага выхавання, размешчанай пры сацыяльна-рэабілітацыйным комплексе «Дом Міласэрнасці», пасадзілі памятныя дрэвы на тэрыторыі комплексу. 

Church.by

Фотарэпартаж