У Нядзелю пра самаранку Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
06 мая 20186 мая 2018 года, у Нядзелю 5-ю пасля Пасхі, пра самаранку, дзень памяці велікамучаніка Георгія Перамаганосца, Іверскай іконы Божай Маці, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; першы прарэктар Мінскай духоўнай акадэміі протаіерэй Уладзімір Далгаполаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Дзімітрый Варламаў.
За богаслужэннем мітрапаліт Павел рукапалажыў выкладчыка Мінскай духоўнай акадэміі дыякана Канстанціна Голубева ў іерэя.
Пасля заамвоннай малітвы мітрапаліт Павел і саслужачыя яму святары здзейснілі чын слаўлення.
Па заканчэнні богаслужэння ўладыка Павел павіншаваў прыхаджан і духавенства сабора са святам і звярнуўся да ўсіх прысутных са словам павучання.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне. Усім імяніннікам мітрапаліт Павел уручыў прасфоры і ружы.