У Нядзелю пра самаранку Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ва Уваскрасенскім храме горада Мінска
26 мая 201926 траўня 2019 года, у Нядзелю 5-ю пасля Пасхі, пра самаранку, дзень памяці прападобнамучаніка Макарыя Пінскага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ва Уваскрасенскім храме горада Мінска.
Перад пачаткам Бажэственнай літургіі ўладыка Экзарх здзейсніў чын асвячэння мазаічнай іконы Уваскрасення Хрыстовага на фасадзе храма.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны 3-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель Аляксандра-Неўскага храма протаіерэй Мікалай Коржыч; настаяцель Уваскрасенскага храма протаіерэй Яўген Свідэрскі; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; настаяцель парафіі праведнага Іаана Кранштацкага горада Мінска іерэй Аляксандр Волкаў і клірыкі Уваскрасенскага храма.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраваннем Людмілы Куцалай.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Аляксандр Волкаў.
Па заканчэнні богаслужэння з прывітальным словам да мітрапаліта Паўла звярнуўся настаяцель храма протаіерэй Яўген Свідэрскі.
Уладыка Павел падзякаваў айцу Яўгену за цёплыя словы, павіншаваў духавенства і прыхаджан храма са святам Уваскрасення Хрыстова і звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.
Затым уладыка Павел уручыў узнагароды Патрыяршага Экзарха дабрачынцам і добраўпарадкавальнікам парафіі.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне. Усім, хто маліўся за богаслужэннем уладыка Павел уручыў абразкі Уваскрасення Хрыстовага, а дзецям — салодкія падарункі.
Імяніннікам было абвешчана мнагалецце, пасля чаго ўладыка Экзарх уручыў ім прасфоры і кветкі.