У Нядзелю пра сляпога мітрапаліт Філарэт маліўся за Літургіяй у Гродзенскім жаночым манастыры Нараджэння Багародзіцы

13 мая 2018

top.jpg

13 мая 2018 года, у Нядзелю 6-ю пасля Пасхі, пра сляпога, дзень памяці апостала Іакава Зевядзеева, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт маліўся і прычасціўся Святых Хрыстовых Тайн за Бажэственнай літургіяй у саборным храме Нараджэння Багародзіцы аднайменнага Гродзенскага жаночага стаўрапігіяльнага манастыра.

Богаслужэнне здзейснілі клірыкі абіцелі.

За Літургіяй малілася ігумення Гаўрыіла (Глухава) з сёстрамі манастыра.

Па заканчэнні богаслужэння матушка ігумення сардэчна вітала мітрапаліта Філарэта і паднесла ў дар архіпастыру святую прасфору, велікоднае яйка і кошычак ландышаў. 

Хор праспяваў мнагалецце Ганароваму Патрыяршаму Экзарху.

Яго Высокапраасвяшчэнства павіншаваў святароў, сясцёр і ўсіх прыхаджан абіцелі з апошнімі велікоднымі днямі, заклікаў на вернікаў благаславенне Божае і пажадаў усім невычарапальнай пасхальнай радасці аб Уваскрэслым Хрысце. 

Дзецям мітрапаліт Філарэт уручыў шакаладныя падарункі.

Church.by

Фотарэпартаж