У Нядзелю пра сляпога мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Пакроўскім храме горада Мінска
13 мая 201813 мая 2018 года, у Нядзелю 6-ю пасля Пасхі, пра сляпога, дзень памяці апостала Якава Зевядзеева, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Пакроўскім храме Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель прыхода храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы протаіерэй Віктар Белякоў, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі Пакроўскага храма.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор храма пад кіраўніцтвам Валерыя Шмата.
Пропаведзь пасля запрычаснага верша прамовіў іерэй Дыянісій Гатальскі.
Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх здзейсніў чын асвячэння іканастаса.
Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Павел павіншаваў прыхаджан і духавенства храма са святам і звярнуўся да ўсіх прысутных са словам павучання. Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.