У Нядзелю пра сляпога мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

21 мая 2017

top.jpg

21 мая 2017 года, у Нядзелю 6-ю пасля Пасхі, пра сляпога, дзень памяці святога апостала і евангеліста Іаана Багаслова, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протаіерэй Андрэй Волкаў.

Па заамвоннай малітве мітрапаліт Павел і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне свята Уваскрасення Хрыстовага і святому апосталу і евангелісту Іаану Багаслову.

Па заканчэнні богаслужэння ўладыка Павел павіншаваў вернікаў і духавенства сабора са святам і звярнуўся да ўсіх са словам павучання.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў архіпастырскае благаславенне. Усім імяніннікам уладыка Павел уручыў прасфоры і кветкі. 

Church.by

Фотарэпартаж