У Нядзелю пра сляпога адбылася сустрэча Патрыяршага Экзарха са сляпымі і слабавідушчымі людзьмі

22 мая 2017

top.jpg

21 мая 2017 года, у Нядзелю 6-ю пасля Пасхі, пра сляпога, у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска пасля нядзельнай Бажэственнай літургіі адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з членамі Мінскай абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку» (БелТІЗ).

Традыцыйную дабрачынную акцыю з удзелам людзей са слабым зрокам і страціўшымі зрок людзей прыход Свята-Духава кафедральнага сабора праводзіць ужо ў адзінаццаты раз. Акцыя праходзіць кожны год у знак увагі Праваслаўнай Царквы да патрэб інвалідаў па зроку. У светлыя велікодныя дні Царква звяртаецца да гэтых людзей з духоўнай падтрымкай, нагадваючы аб тым, што яны не пакінутыя Госпадам.

Мітрапаліт Павел заклікаў Божае благаславенне на слабавідушчых і невідушчых гасцей, падзякаваў ім за стойкасць і цярпенне ў нясенні цяжкага выпрабавання, якое Гасподзь вызначыў несці ім, а тым, хто аказвае ім дапамогу, Ён адплаціь за працу і спачуванне. Менавіта такім чынам, па слове апостала Паўла, усе мы, калі будзем насіць цяжар адзін аднаго, выканаем закон Хрыстоў. Мітрапаліт Павел пажадаў усім благадатнай дапамогі Божай на жыццёвым шляху.

Духоўна-асветніцкую пастырскую гутарку з гасцямі правёў клірык сабора протаіерэй Уладзімір Увараў.

Затым адбыліся літаратурна-музычны канцэрт «Хрыстос уваскрэс» і святочная трапеза.

Усяго ў сустрэчы прыняло ўдзел больш за 70 прадстаўнікоў Беларускага таварыства інвалідаў па зроку.

Арганізатары дабрачыннай акцыі выказваюць сардэчную падзяку ўдзельнікам літаратурна-музычнага канцэрту — супрацоўнікам галерэі «Свет праваслаўнай творчасці» і яе кіраўніку Але Максімаўне Русецкай, салісту Белдзяржфілармоніі Ігару Задарожнаму, паэтэсе, члену Саюза пісьменнікаў Беларусі Вользе Шпакевіч, Юліі Аруцюнавай, музыкам: Сяргею Маеўскаму, Марыне Пашкевіч, Алене і Валерыю Мойсеенка, Яну Малахоўскаму, Вользе Патрый, а таксама ансамблю духоўнай музыкі «Светилен», дзіцяча-юнацкаму ансамблю «Ладдзя» прыходу храма апостала Андрэя Першазванага ў горадзе Мінску, творчай групе «Тымпан» і моладзевай групе кліраснага хору парафіі праведнай Сафіі Слуцкай у горадзе Мінску.

Дапамогу ў правядзенні акцыі аказалі актывісты моладзевага саборнага брацтва апостала і евангеліста Іаана Багаслова і сёстры саборнага сястрынства праведнай Сафіі Слуцкай.

Church.by