У Нядзелю перад Богаяўленнем Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

14 студзеня 2018

14 студзеня 2018 года, у Нядзелю 32-ю пасля Пяцідзесятніцы, перад Богаяўленнем, свята Абрэзання Гасподняга і дзень памяці свяціцеля Васілія Вялікага, архіепіскапа Кесарыі Кападакійскай, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Дзімітрый Нецвятаеў.

Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне свята.

Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Павел павіншаваў усіх са святам і звярнуўся да духавенства і прыхаджан храма са словам павучання.

Уладыка Павел агучыў указы Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла — у азнаменаванне 100-годдзя аднаўлення Патрыяршаства ў Рускай Праваслаўнай Царкве протаіерэй Ігар Латушка, клірык Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска, протаіерэй Андрэй Волкаў, сакратар Мінскай епархіі, клірык Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска, протадыякан Уладзімір Назараў, клірык Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска, кіраўнік службы пратакола Беларускай Праваслаўнай Царквы, і Віталь Іванавіч Сабалеўскі, рэгент архіерэйскага хору Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска, былі ўдастоены Юбілейных медалёў Рускай Праваслаўнай Царквы «У памяць 100-годдзя аднаўлення Патрыяршаства ў Рускай Праваслаўнай Царкве».

Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне. Усім імяніннікам было абвешчана мнагалецце, і мітрапаліт Павел уручыў ім прасфоры і кветкі. 

Church.by

 

Фотарэпартаж