У Нядзелю перад Ражджаством Хрыстовым Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію і вялікую вячэрню ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
06 студзеня 20196 студзеня 2019 года, у Нядзелю 32-ю пасля Пяцідзесятніцы, перад Ражджаством Хрыстовым, навячэр'е Ражджаства Хрыстовага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію свяціцеля Іаана Залатавуста і вялікую вячэрню ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
За Бажэственнай літургіяй мітрапаліт Павел здзейсніў хіратонію ў дыякана Козела Аляксандра, навучэнца 1-га курса магістратуры Мінскай духоўнай акадэміі.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Андрэй Волкаў.
Па заканчэнні богаслужэння ўладыка Павел павіншаваў прыхаджан і духавенства з нядзельным днём і Ражджэственскім сачэўнікам, а затым звярнуўся да вернікаў са словам настаўлення.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў багамольцам архіпастырскае благаславенне. Усім імяніннікам было абвешчана мнагалецце, і мітрапаліт Павел уручыў ім прасфоры і кветкі.