У Нядзелю перад Ражджаством Хрыстовым Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

05 студзеня 2020

top.jpg

5 студзеня 2020 года, у Нядзелю 29-ю пасля Пяцідзесятніцы, перад Ражджаством Хрыстовым, святых айцоў, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протадыякан Віталь Дубяга.

Традыцыйна пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне Мінскай іконе Божай Маці.

Па заканчэнні набажэнства ўладыка Павел павіншаваў прыхаджан і духавенства сабора з нядзельным днём і звярнуўся да ўсіх са словам павучання.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Church.by

Фотарэпартаж