У Нядзелю святых жанчын-міраносіц мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Марыі-Магдалінінскім храме горада Мінска

12 мая 2019

top.jpg

12 красавіка 2019 года, у Нядзелю 3-ю пасля Пасхі, святых жанчын-міраносіц, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Марыі-Магдалінінскім храме горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель храма протаіерэй Іаан Харашэвіч; благачынны 1-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель Петрапаўлаўскага сабора протаіерэй Георгій Латушка; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі храма.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Святланы Жыгала.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык храма іерэй Мікалай Шульмін.

Пасля заамвоннай малітвы ўладыка Экзарх узначаліў хрэсны ход і слаўленне святым жанчынам-міраносіцам.

Па заканчэнні богаслужэння з прывітальным словам да мітрапаліта Паўла звярнуўся настаяцель храма протаіерэй Іаан Харашэвіч. Айцец настаяцель выказаў сардэчную падзяку ўладыку мітрапаліту за наведванне парафіі.

Уладыка Павел падзякаваў айцу Іаану за цёплыя словы, павіншаваў духавенства і прыхаджан храма з днём памяці святых жанчын-міраносіц і звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне. Усім жанчынам, што маліліся за богаслужэннем было абвешчана мнагалецце, пасля чаго мітрапаліт Павел уручыў ім ружы.

Church.by

Фотарэпартаж