У другую Нядзелю Вялікага посту мітрапаліт Філарэт маліўся і прычасціўся Святых Хрыстовых Тайн за Літургіяй у манастыры Нараджэння Багародзіцы горада Гродна

12 сакавіка 2017

12 сакавіка 2017 года, у другую Нядзелю Вялікага посту, дзень памяці свяціцеля Грыгорыя Паламы, архиепіскапа Фесаланікійскага, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт маліўся і прычасціўся Святых Хрыстовых Тайн за Бажэственнай літургіяй у саборным храме жаночага стаўрапігіяльнага манастыра Нараджэння Багародзіцы горада Гродна.

Богаслужэнне здзейснілі клірыкі абіцелі. За Літургіяй малілася ігумення Гаўрыіла (Глухава) з сёстрамі.

Па заканчэнні Літургіі ўладыку Філарэта цёпла і шчыра вітала настаяцельніца манастыра ігумення Гаўрыіла. Матухна прыпаднесла архіпастыру абраз Божай Маці «Дзяржаўная», вырабленую з бурштыну і паўкаштоўных камянёў гродзенскімі ўмельцамі.

Мітрапаліт Філарэт падзякаваў матухне Гаўрыіле і нагадаў, што 15 сакавіка спаўняецца 100 гадоў са дня з'яўлення Дзяржаўнай іконы, адзначыўшы, што Царыца Нябесная не пакінула Святую Русь у найцяжэйшы час, але Сваім яўленнем паказала ўсім, што была, ёсць і будзе Заступніцай, Апякункай і Памочніцай ўсім, хто прыцякае да Яе Матчынага заступніцтва.

Уладыка благаславіў насельніц, выхаванак і прыхаджан абіцелі і пажадаў усім карыснага душы працягу Святой Чатырохдзесятніцы.

Church.by

Фотарэпартаж