У Навагрудскай епархіі праходзіць агульнаепархіяльная акцыя па ўборцы могілак «У Бога ўсе жывыя»

13 кастрычніка 2022

top.jpg

У Навагрудскай епархіі праводзіцца традыцыйная акцыя «У Бога ўсе жывыя» па ўборцы могілак і іншых месцаў пахаванняў.

Акцыя, у якой удзельнічаюць усе прыходы, праходзіць у епархіі штогод на працягу 10 гадоў вясной напярэдадні Вялікадня і ўвосень напярэдадні Дзмітрыеўскай бацькоўскай суботы, якая ў гэтым годзе будзе адзначацца 5 лістапада. Святары, выкладчыкі і навучэнцы нядзельных школ, прыхаджане храмаў збіраюцца разам, каб прывесці ў парадак закінутыя магілы, прыбраць апалае лісце, смецце, сухія галінкі і дрэвы. Не застаюцца без увагі брацкія магілы і помнікі героям Вялікай Айчыннай вайны.

Да ўдзелу ў добрай справе падключаюцца і вучні мясцовых школ разам са сваімі педагогамі.

Навагрудская епархія/Church.by 

Чытайце нас у TelegramViberInstagramВКонтакте