У Навагрудскай епархіі адбыўся аўтапрабег з удзелам святароў, членаў іх сем'яў і прыхаджан, прысвечаны 800-годдзю з дня нараджэння святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага

13 верасня 2021

896f5219e9.jpg

12 верасня, у дзень перанясення мошчаў дабравернага вялікага князя Аляксандра Неўскага, па благаславенню архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя клірыкі Навагрудскай епархіі, члены іх сем'яў і прыхаджане прынялі ўдзел у аўтапрабегу, прысвечаным 800-годдзю з дня нараджэння святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага.

Аўтапрабег прайшоў па маршруце: Слонім-Дзятлава-Карэлічы-Загор'е-Сенненскае. У храмах па шляху руху аўтапрабегу служыліся малебны святому дабравернаму князю Аляксандру Неўскаму, і мясцовыя жыхары мелі магчымасць прыкласціся да абраза святога з часцінкай яго нятленных мошчаў.

Ад ўезду ў вёску Загор'е-Сенненскае Навагрудскага раёна аўтапрабег пераўтварыўся ў хроэсны ход і прайшоў па дадзеным населеным пункце да храма ў гонар святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага, дзе адбыўся малебен, які ўзначаліў сакратар Навагрудскага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Анатоль Герасімук у саслужэнні духавенства епархіі. Затым было прспявана велічанне святому, пасля якога багамольцы прыклаліся да іконы з часцінкай яго нятленных мошчаў.

Навагрудская епархія/Church.by