У пятніцу першай сядміцы Вялікага посту мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію Ранейасвячоных Дароў у Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры горада Полацка
15 сакавіка 201915 сакавіка 2019 года, у пятніцу першай сядміцы Вялікага посту, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію Ранейасвячоных Дароў у Крыжаўздзвіжанскім саборы Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра горада Полацка.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі клірыкі Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра.
Богаслужэбныя спевы выканалі два хоры сясцёр аюіцелі пад кіраваннем манахіні Фяўронні (Бармічовай) і манахіні Феакцісты (Паўленка).
Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў архімандрыт Нікадзім (Генералаў).
Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх у саслужэнні клірыкаў манастыра здзейсніў малебны спеў святому велікамучаніку Фёдару Цірану і чын благаславення коліва.
Па заканчэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх звярнуўся да духавенства, сясцёр і прыхаджан манастыра са словам павучання.
Мітрапаліт Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.
Усім, хто маліўся за богаслужэннем, былі ўручаны памятныя каляндарыкі, выдадзеныя да 180-годдзя Полацкага царкоўнага Сабора 1839 года.