У пятніцу Светлай сядміцы мітрапаліт Павел узначаліў Літургію ў Полацкім Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры

21 красавіка 2017

top.jpg

21 красавіка 2017 года, у пятніцу Светлай сядміцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій здзейснілі Бажэственную літургію ў Крыжаўздзвіжанскім саборы Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра горада Полацка.

Архіпастырам саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор сясцёр абіцелі пад кіраваннем манахіні Фяўронні (Бармічовай).

На малым уваходзе зважаючы на дбайную працу ў славу Святой Царквы і да дня Святой Пасхі мітрапаліт Павел уганараваў клірыка манастыра іерэя Ігара Лысянка права нашэння наперснага крыжа.

Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў протаіерэй Дзімітрый Аўсіевіч.

Па заамвоннай малітве мітрапаліт Павел здзейсніў чын малога асвячэння вады, а затым быў здзейснены хрэсны ход.

Па заканчэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх звярнуўся да духавенства, сясцёр і прыхаджан манастыра са словам навучання.

Мітрапаліт Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне. Усім вернікам у храме уладыка Экзарх уручыў велікодныя яйкі. 

Church.by

Фотарэпартаж