У пятніцу Светлага тыдня Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў храме Пакрова Прасвятой Багародзіцы горада Мінска
03 мая 20193 мая 2019 года, у пятніцу Светлага тыдня, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію і пасхальны хрэсны ход у храме Пакрова Прасвятой Багародзіцы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель храма протаіерэй Віктар Белякоў, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі Пакроўскага храма.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор храма пад кіраўніцтвам Валерыя Шмата.
Па заканчэнні богаслужэння з прывітальным словам да мітрапаліта Паўла звярнуўся настаяцель прыхода протаіерэй Віктар Белякоў.
Уладыка Павел падзякаваў айцу Віктару за цёплыя словы, павіншаваў духавенства і прыхаджан храма са святам і звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў айца настаяцеля, свяшчэннаслужыцеляў і прыхаджан храма са светлым святам Уваскрасення Хрыстовага і падаў архіпастырскае благаславенне. Усім прысутным мітрапаліт Павел уручыў велікодныя яйкі.