У Пакроўскі кафедральны сабор горада Гродна дастаўлена ікона Божай Маці «Замілаванне» (Лакоцкая)
09 ліпеня 20218 ліпеня 2021 года па благаславенню епіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Антонія ў Пакроўскі кафедральны сабор горада Гродна дастаўлены абраз Божай Маці «Замілаванне». Абраз будзе знаходзіцца ў храме да 13 ліпеня.
Ва ўрачыстай сустрэчы міратачывай іконы прымалі ўдзел настаяцель Пакроўскага сабора протаіерэй Георгій Рой, духавенства горада Гродна і прыхаджане гарадскіх храмаў.
Штодня пасля Бажэственнай літургіі, а таксама ў 14:00 перад святой іконай будзе здзяйсняцца малебен, а ў 16:00 малебен з акафістам Прасвятой Багародзіцы.
13 ліпеня цудатворны абраз будзе перавезены ў аграгарадок Абухова. З поўным графікам знаходжання Лакоцкай іконы ў Гродзенскай епархіі можна азнаёміцца па спасылцы.