У Полацку адкрыецца праваслаўны сацыяльна-гуманітарны цэнтр

05 верасня 2019

top.jpg

Да канца гэтага года пачне працу новы праваслаўны сацыяльна-гуманітарны цэнтр, размешчаны ў мікрараёне Марыненка горада Полацка. Прыход храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы просіць дапамагчы ў зборы гуманітарнай дапамогі і сродкаў для адзінокіх, людзей, якія жывуць унястачы, або апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Прымаюцца: памперсы для дзяцей і дарослых; пасцельная бялізна (новая); посуд; школьныя прыналежнасці; сродкі для мыцця і чысткі, сродкі асабістай гігіены; вешалкі для адзення; прадукты харчавання доўгага тэрміну захоўвання (крупы, макаронныя вырабы, алей, мука, цукар, чай, соль, кансервы і т .д.).

Адзенне, абутак і дробная бытавая тэхніка прымаюцца толькі ў чыстым і адрамантаваным выглядзе.

Вы таксама можаце ахвяраваць грашовыя сродкі, на якія штомесяц закупляюцца прадуктовыя наборы і неабходныя лекі.

Сабраныя рэчы раздаюцца людзям, якія жывуць у нястачы. У цэнтры ёсць прымяральня.

Адрас: Марыненка, 24. Прыпынак «Аптэка» (у тым доме і па тым баку, дзе аптэка; наступная дзверы).

Час працы: аўторак, серада, пятніца — з 10: 00 да 16: 00.

Тэлефон: 43-97-97.

Полацкая епархія / Church.by