Епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі «Пасвячэнне ў кадэты»

23 снежня 2021

IMG_3925.jpg

22 снежня 2021 года ў Полацку адбылася ўрачыстая цырымонія «Пасвячэнне ў кадэты». Кадэцкае братэрства прыняло ў свае шэрагі новае папаўненне. У святочнай цырымоніі прыняў удзел епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій.

Па традыцыі перад пачаткам урачыстага мерапрыемства навучэнцы Полацкага кадэцкага вучылішча наведалі Багаяўленскі кафедральны сабор і прынялі ўдзел у малебне перад пачаткам усякай добрай справы, які ўзначаліў кіраўнік аддзела Полацкай епархіі па сувязях з Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь протаіерэй Аляксандр Шаховіч.

Пасля заканчэння малебна святары ўручылі навучэнцам Полацкага кадэцкага вучылішча маленькія іконы Свяціцеля Мікалая Цудатворца, якога спрадвеку шануюць як нябеснага апекуна полацкіх кадэтаў. Жадаючыя мелі магчымасць атрымаць у дар нацельныя крыжыкі.

Урачыстая цырымонія «Пасвячэнне ў кадэты» адбылася ў глядзельнай зале ДУК «Цэнтр культуры «Полацк».

73c47ab3a5357f8f728c0ac503a016c4_XL.jpg

Епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій павіншаваў кадэтаў і паднёс кожнаму Святое Евангелле. У сваім выступленні архіпастыр адзначыў: «Кожны чалавек у наш час задумваецца аб тым, як яму жыць, каб быць шчаслівым. Для гэтага трэба быць у міры з Богам, у міры з бліжнімі і са сваім сумленнем. Усё, што неабходна чалавеку ведаць, як пратэсціраваць сваё сумленне — напісана ў Святым Евангеллі. І сёння мы з вамі здзяйсняем традыцыю, якая працягваецца ўжо шмат-шмат гадоў — з дня заснавання Полацкага кадэцкага корпуса, калі кожнаму кадэту ўручалася Евангелле, каб ён з ім спалучаў сваё жыццё, правяраў сваё сумленне на той узровень маральнасці, які апісаны ў гэтай святой кнізе. І мне хацелася б пажадаць, каб ваша служэнне Богу, ваша служэнне Радзіме і блізкім праходзіла для вас радасна, шчасліва і ахвярна. Каб ваш жыццёвы шлях заўсёды быў звязаны з Запаведзямі Гасподнімі. Хочацца, каб вы былі вернымі носьбітамі тых традыцый, якія нам пакінулі кадэты нашага Полацкага кадэцкага корпуса».

Сярод ганаровых гасцей на ўрачыстай цырымоніі «Пасвячэнне ў кадэты» прысутнічалі: намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Кадлубай, старшыня Полацкага раённага выканаўчага камітэта Ігар Марковіч, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Марына Бабашынская, начальнік упраўлення па адукацыі Полацкага раённага выканаўчага камітэта Ірына Драздова, ваенны камісар Віцебскай вобласці палкоўнік Руслан Шкодзін, начальнік Віцебскай мытні Павел Лабачоў, старшыня кантрольна-рэвізійнай камісіі Санкт-Пецярбургскага Саюза сувораўцаў, нахімаўцаў і кадэтаў Уладзімір Пракоф'еў, а таксама прадстаўнікі грамадскага аб'яднання «Беларускага саюза сувораўцаў і кадэтаў», вайскоўцы, прадстаўнікі сілавых структур, грамадскіх арганізацый, кіраўнікі прадпрыемстваў, а таксама выпускнікі Полацкага кадэцкага вучылішча, якія працягваюць у цяперашні час вучобу ў вышэйшых навучальных установах сістэмы нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

 Сhurch.by