У Полацкім Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры адбылася сустрэча з сем'ямі супрацоўнікаў і ваеннаслужачых унутраных войскаў, якія загінулі пры выкананні службовага і воінскага абавязку
03 сакавіка 20263 сакавіка 2026 года, напярэдадні Дня міліцыі ў Полацкім Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін і Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў сустрэліся з сем'ямі супрацоўнікаў і ваеннаслужачых унутраных войскаў, якія загінулі пры выкананні службовага і воінскага абавязку.
Удзел у мерапрыемстве таксама прынялі: намеснік міністра Дзмітрый Карзюк; начальнік УУС Віцебскага аблвыканкама Максім Субота; старшыня аб'яднанай арганізацыі МУС грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын», начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС, дэпутат Мінскага гарадскога савета дэпутатаў Наталля Сахарчук; начальнік упраўлення ідэалагічнай работы МУС Антон Санкевіч і старшыня Беларускай грамадскай арганізацыі ветэранаў АУС і УВ Валянцін Патаповіч; настаяцелька Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ігумення Еўдакія; выхаванцы ваенна-патрыятычных клубаў УУС Віцебскага аблвыканкама.
Звяртаючыся да прысутных, Іван Кубракоў падкрэсліў, што памяць аб іхніх сваяках у Міністэрстве шануюць і выхоўваюць маладое пакаленне на прыкладзе подзвігаў калег. Міністр звярнуў увагу, што на сустрэчы ёсць тыя, хто, нягледзячы на трагедыю ў сям'і, пайшоў па слядах блізкіх, выбраўшы прафесію вартавога парадку.
Патрыяршы Экзарх у сваім архіпастырскім слове адзначыў, што вера і духоўная падтрымка дапамагаюць пераадольваць любыя жыццёвыя выпрабаванні. Яго Высокапраасвяшчэнства падкрэсліў важнасць захавання памяці пра герояў, чые жыцці былі аддадзены ў імя бяспекі і спакою грамадзян.
У памяць аб загінуўшых пры выкананні службовага і воінскага абавязку яго Высокапраасвяшчэнства ўзначаліў у Крыжа-Уздзвіжанскім саборы паніхіду.
А затым удзельнікі сустрэчы пагутарылі за круглым сталом.
У рамках мерапрыемства для сем'яў супрацоўнікаў і ваеннаслужачых унутраных войскаў, якія загінулі пры выкананні службовага і воінскага абавязку таксама была арганізавана экскурсія па манастырскім комплексе.
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,

