У свята апосталаў Пятра і Паўла мітрапаліт Павел узначаліў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
12 ліпеня 201912 ліпеня 2019 года, у дзень свята святых першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Патрыяршаму Экзарху саслужылі архіепіскапы Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый; Пінскі і Лунінецкі Сцяфан; Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій; Навагрудскі і Слонімскі Гурый; Полацкі і Глыбоцкі Феадосій; епіскап Бараўлянскі Ігнацій, вікарый Мінскай епархіі.
Архіпастырам саслужылі: першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў настаяцелі храмаў горада Мінска, клірыкі Свята-Духава кафедральнага сабора і госці ў свяшчэнным сане.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў клірык кафедральнага сабора іерэй Дыянісій Кавалёў.
Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх, архіпастыры і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне першаверхоўным апосталам Пятру і Паўлу.
Пасля заканчэння богаслужэння архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый агучыў віншавальны адрас Патрыяршаму Экзарху ад імя членаў Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы, павіншаваў яго з днём тэзаімянінаў і ўручыў святую прасфору і кветкі.
У зваротным слове Патрыяршы Экзарх падзякаваў архіпастырам за саборнае здзяйсненне Бажэственнай літургіі, якое сведчыць аб адзінстве святога Праваслаўя, і за віншаванні. Усім прысутным мітрапаліт Павел падзякаваў за шчырыя малітвы.
Уладыка Павел павіншаваў прыхаджан і духавенства сабора са святам і звярнуўся да ўсіх прысутных са словам павучання. Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.
Усім імяніннікам было абвешчана мнагалецце, пасля гэтага ўладыка Павел уручыў ім прасфоры, а ўсім, хто маліўся ў храме, падарыў кветкі.