У свята Хрышчэння Гасподняга, мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
19 студзеня 201819 студзеня 2018 года, у свята Хрышчэння Гасподняга, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію і вялікае асвячэнне вады ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава сабора протаіерэй Сергій Гардун.
Па заканчэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх са святам Богаяўлення і звярнуўся да прыхаджан і духавенства сабора са словам настаўлення.
Уладыка Павел абвясціў указ Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла — у азнаменаванне 100-годдзя аднаўлення Патрыяршаства ў Рускай Праваслаўнай Царкве протадыякан Мікалай Аўсіевіч, клірык Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска, быў удастоены Юбілейнага медаля Рускай Праваслаўнай Царквы «У памяць 100-годдзя аднаўлення Патрыяршаства ў Рускай Праваслаўнай Царквы».
Мітрапаліт Павел павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне.