У свята Хрышчэння Гасподняга Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
19 студзеня 202019 студзеня 2020 года, у свята Хрышчэння Гасподня (Вадохрышча), мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію і вялікае асвячэнне вады ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава сабора іерэй Кірыл Гардун.
Пасля заканчэння богаслужэння Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх са святам Богаяўлення і звярнуўся да прыхаджан і духавенства сабора са словам настаўлення.
Мітрапаліт Павел павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.