У свята Абрэзання Гасподняга Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
14 студзеня 201914 студзеня 2019 года, у свята Абрэзання Гасподняга і дзень памяці свяціцеля Васілія Вялікага, архіепіскапа Кесарыі Кападакійскай, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь пасля запрычаснага верша прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора дыякан Вячаслаў Дубяга.
Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне святу.
Па заканчэнні богаслужэння ўладыка Павел павіншаваў прыхаджан і духавенства сабора са святам Абрэзання Гасподняга і днём памяці свяціцеля Васілія Вялікага, пасля чаго звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.
Усім імяніннікам было абвешчана мнагалецце, пасля чаго ўладыка Экзарх уручыў ім прасфоры і кветкі.