У свята прападобнай Еўфрасінні Полацкай Патрыяршы Экзарх узначаліў Літургію ў Спаса-Еўфрасіннеўскім жаночым манастыры горада Полацка
05 чэрвеня 20215 чэрвеня 2021 года, у свята прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Крыжаўздзвіжанскім саборы Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра горада Полацка.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній, архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан, архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый, архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан, епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій, епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід, епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый, епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім, епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній, епіскап Светлагорскі Амвросій, вікарый Гомельскай епархіі, ганаровы настаяцель прыхода храма іконы Божай Маці «Неспадзяваная Радасць» у г. Наваполацку архіепіскап Феадосій, а таксама госці ў свяшчэнным сане, духавенства Полацкай епархіі і клірыкі Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра.
За богаслужэннем маліліся: настаяцельніца Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра ў г. Полацку ігумення Еўдакія (Ляўшук), настаяцельніца Свята-Лізавецінскага жаночага манастыра ў горадзе Мінску ігумення Еўфрасіння (Лапцік), настаяцельніца жаночага манастыра Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў г. Брэсце ігумення Аляксандра (Жарын), настаяцельніца Свята-Вазнясенскага жаночага манастыра ў в. Баркалабава ігумення Ангеліна (Ёрш), настаяцельніца манастыра святых Жанчын-Міраносіц у г. Бабруйску ігумення Параскева (Ельская), настаяцельніца Свята-Успенскага жаночага манастыра ў в. Слабада ігумення Іларыя (Болт), ігумення архіерэйскага падвор'я ў гонар прападобнага Паісія Святагорца ў в. Ольжава манахіня Касіяна (Купаленка), а таксама насельніцы жаночых манастыроў, дабрадзеі Полацкай абіцелі і шматлікія паломнікі.
Сярод ганаровых гасцей прысутнічалі намеснік Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Алена Іванаўна Радчанка і прадстаўнікі ўлады.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор сясцёр Полацкай абіцелі пад кіраваннем манахіні Фяўроніі (Бармічавай).
Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў протаіерэй Іаан Гаўрыльчык.
У той жа час у Сафійскім саборы горада Полацка Бажэственную літургію ўзначаліў епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім у саслужэнні епіскапаў Лідскага і Смаргонскага Парфірыя і Полацкага і Глыбоцкага Ігнація. Па заканчэнні богаслужэння архіерэі і багамольцы хрэсным ходам накіраваліся ў абіцель прападобнай Еўфрасінні, дзе далучыліся да ўдзельнікаў урачыстасцяў на чале з Патрыяршым Экзархам і сумесна здзейснілі малебен ля Спаскага храма, пабудаванага прападобнай у ХІІ стагоддзі.
Далей Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы звярнуўся да прысутных са словамі віншавання і настаўлення. Мітрапаліт Веніямін заклікаў у сваім жыцці кіравацца, па прыкладзе святой Еўфрасінні, мудрасцю не столькі мірской, колькі духоўнай. «Прападобная разумела сутнасць падзей, якія адбываюцца, і таму прымала рашэнні, якія неслі перш за ўсё духоўную карысць яе блізкім і тым, з кім яна мела зносіны... шмат намаганняў прыкладвала ігумення для таго, каб князі жылі ў міры. І цалкам натуральна цяпер для нас звяртацца да яе, каб у нашым грамадстве быў мір, каб у сем'ях быў мір, каб кожны чалавек унутры сябе меў мір і разважаў, як яму правільна дзейнічаць не з пункту гледжання практыцызму, а з пункту гледжання спасення і карысці для сваёй душы.
Прападобная Еўфрасіння называецца асветніцай нашай Беларускай зямлі. Але яе асветніцкая дзейнасць заключалася не столькі ў тым, што яна навучала дзяцей грамаце, а ў тым, што яна навучала ўсіх, ад малога да вялікага, як жыць па-евангельску правільна», — падкрэсліў Патрыяршы Экзарх.
Сёлета свята ў гонар прападобнай Еўфрасінні Полацкай супала з велікодным перыядам, што надало яму яшчэ большую значнасць і ўрачыстасць..