У свята Ражджаства Хрыстовага Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

07 студзеня 2018

Апоўначы 7 студзеня 2018 года, у свята Ражджаства Хрыстовага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію свяціцеля Васілія Вялікага ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Уладыку Экзарху саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), клірыкі кафедральнага сабора.

Пасля чытання Евангелля мітрапаліт Павел агучыў Каляднае пасланне Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.

Пасля запрычаснага верша протаіерэй Сергій Гардун зачытаў Каляднае пасланне Патрыяршага Экзарха на беларускай мове.

Літургічныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Па заканчэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх павіншаваў духавенства і прыхаджан са святам і звярнуўся да вернікаў са словам настаўлення.

Мітрапаліт Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў багамольцам архіпастырскае благаславенне. 

Church.by

Фотарэпартаж