У свята Сабора Прасвятой Багародзіцы мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў храме ў гонар дабравернага князя Аляксандра Неўскага горада Мінска
08 студзеня 20188 студзеня 2018 года, у свята Сабора Прасвятой Багародзіцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар дабравернага князя Аляксандра Неўскага горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны 3-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель Аляксандра-Неўскага храма протаіерэй Мікалай Коржыч і клірыкі храма.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор Аляксандра-Неўскага храма пад кіраваннем Сяргея Смольскага.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Дзмітрый Харошка.
Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне Раждаству Хрыстову.
Па заканчэнні богаслужэння з прывітальным словам да мітрапаліта Паўла звярнуўся настаяцель храма протаіерэй Мікалай Коржыч.
Уладыка Павел падзякаваў айцу Мікалаю за цёплыя словы, павіншаваў духавенства і прыхаджан храма са святам і звярнуўся да багамольцаў са словам навучання.
Мітрапаліт Павел павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў вернікам архіпастырскае благаславенне. На малітоўную памяць ўсім вернікам уладыка Павел раздаў памятныя каляндарыкі, а дзецям ўручыў салодкія падарункі.