У свята Стрэчання Гасподняга Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

15 лютага 2017

top.jpg15 лютага 2017 года, у свята Стрэчання Бога і Спаса нашага Іісуса Хрыста, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Андрэй Волкаў.

Па заамвонной малітве Патрыяршы Экзарх і саслужачыя яму святары праспявалі слаўленне свята.

Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Павел зачытаў Зварот Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з нагоды святкавання Дня праваслаўнай моладзі.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў вернікаў і духавенства са святам і звярнуўся да вернікаў са словам настаўлення.

Уладыка Павел павіншаваў клірыка кафедральнага сабора протаіерэя Сергія Гардуна з 30-годдзем з дня іерэйскай хіратоніі і ўручыў яму святую прасфару і абраз Святой Тройцы.

Мітрапаліт Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў вернікам архіпастырскае благаславенне. 

Church.by

Фотарэпартаж