У свята Стрэчання Гасподняга Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
15 лютага 202115 лютага 2021 года, у свята Стрэчання Госпада Бога і Спаса нашага Іісуса Хрыста, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун; прарэктар па выхаваўчай рабоце Мінскай духоўнай акадэміі, старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ іераманах Афанасій (Сакалоў); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; ключнік сабора протаіерэй Уладзімір Увараў і клірыкі сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор Свята-Духава кафедральнага сабора пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.
Падчас богаслужэння былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай пошасці.
Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў протаіерэй Сергій Гардун.
Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя яму святары здзейснілі слаўленне свята і чын асвячэння свечак.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў прыхаджан і духавенства сабора са святам і звярнуўся да ўсіх са словам настаўлення.
Каб прыняць удзел у сумеснай малітве змаглі нават тыя, хто не прысутнічае ў храме, на YouTube-канале Беларускай Праваслаўнай Царквы была арганізавана прамая трансляцыя.