У свята Светлага Хрыстовага Уваскрасення Патрыяршы Экзарх здзейсніў урачыстае Велікоднае богаслужэнне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска [+ ВІДЭА]

19 красавіка 2020

top.jpg

У ноч на 19 красавіка 2020 года, у свята Светлага Хрыстовага Уваскрасення, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў хрэсны ход, святочную Велікодную ўтраню і Бажэственную літургію свяціцеля Іаана Златавуста ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі прарэктар па выхаваўчай рабоце Мінскай духоўнай акадэміі іераманах Афанасій (Сакалоў) і клірыкі кафедральнага сабора.

Велікодную заўтраню і Літургію ў прамым эфіры трансліравалі тэлеканалы «Беларусь-1» і «Беларусь-24».

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пасля спеваў сціхір пасхі мітрапаліт Павел зачытаў слова абвеснае свяціцеля Іаана Залатавуста на Святы Вялікдзень.

Пасля заканчэння Пасхальнай утрані было зачытана Велікоднае пасланне Патрыяршага Экзарха на беларускай мове.

Пасля чытання Евангелля на Бажэственнай літургіі Патрыяршы Экзарх абвясціў Велікоднае пасланне Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла архіпастырам, пастырам, дыяканам, манахам і ўсім верным дзецям Рускай Праваслаўнай Царквы.

Пасля патроенай екценні ўладыка Экзарх узнёс малітву аб міры на Украіне, а затым малітву аб збаўленні ад шкоднай пошасці.

Пасля заамвоннай малітвы мітрапаліт Павел здзейсніў асвячэнне артаса.

Пасля адпуста Бажэственнай літургіі Патрыяршы Экзарх павіншаваў вернікаў са светлым святам Уваскрасення Хрыстовага і звярнуўся да ўсіх са словам настаўлення, у якім пажадаў, каб Велікодная радасць заўсёды знаходзілася ў нашых сэрцах.

Мітрапаліт Павел павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Фотарэпартаж