У свята Усекнавення галавы Іаана Хрысціцеля Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
11 верасня 201811 верасня 2018 года, у дзень святкавання Усекнавення галавы прарока, Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Іаана, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Перад пачаткам Бажэственнай літургіі мітрапаліт Павел у саслужэнні саборнага духавенства здзейсніў чын асвячэння абноўленага прастола.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Макарый Кавалёў.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
На сугубай екценні протадыякан узнёс асаблівыя прашэнні аб усіх якія пакутуюць ад хвароб п'янства і наркаманіі.
Пасля сугубай екценні ўладыка Экзарх узнёс малітвы аб украінскім народзе, а таксама аб пакутных на хваробу вінапіцця і наркаманіі.
Па адпусце Бажэственнай літургіі Патрыяршы Экзарх здзейсніў слаўленне свята.
Па заканчэнні богаслужэння ўладыка Павел агучыў зварот Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з нагоды Дня цвярозасці, узнагародзіў іерэя Дыянісія Кавалёва правам нашэння камілаўкі, павіншаваў вернікаў і духавенства сабора са святам і звярнуўся да ўсіх са словам настаўлення.
Мітрапаліт Павел павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.
Усім імяніннікам было абвешчана мнагалецце, і ўладыка Павел уручыў ім прасфоры і кветкі.