У свята Успення Прасвятой Багародзіцы Патрыяршы Экзарх здзейсніць Бажэственную літургію ў Жыровіцкай абіцелі. Трансляцыю богаслужэння будзе весці тэлеканал «Беларусь 3»

28 жніўня 2021

top.jpg

28 жніўня 2021 года, у свята Успення Прасвятой Багародзіцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэнні архіерэяў Беларускай Праваслаўнай Царквы здзейсніць Бажэственную літургію ў Успенскім саборы Свята-Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра. Трансляцыю богаслужэння будзе весці тэлеканал «Беларусь 3». Пачатак прамога эфіру — у 10.00.

Да свята Успення Прасвятой Багародзіцы рэдакцыя тэлеканала «Беларусь 3» таксама падрыхтавала перадачу «Размовы пра духоўнае», якая пачнецца ў суботу, 28 жніўня ў 8.10. У нядзелю, 29 жніўня ў 7.45 праграма «Святыні Беларусі» распавядзе аб гісторыі і архітэктуры Свята-Успенскага Жыровіцкага манастырскага комплексу.

Фота: іерэй Мікалай Савіцкі

Church.by