У свята Уваходу Гасподняга ў Іерусалім Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
12 красавіка 202012 красавіка 2020 года, у Нядзелю 6-ю Вялікага посту, ваій (Вербную нядзелю), святкаванне Уваходу Гасподняга ў Іерусалім, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: прарэктар па выхаваўчай рабоце Мінскай духоўнай акадэміі іераманах Афанасій (Сакалоў), сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Пасля патроенай екценні Патрыяршы Экзарх узнёс малітву аб міры на Украіне, а затым малітву аб збаўленні ад каронавіруснай інфекцыі.
Бажэственную літургію ў прамым эфіры трансліраваў тэлеканал «Беларусь-3».
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Васіль Нялідкін.
Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне святу.
Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Павел звярнуўся да прыхаджан і духавенства сабора са словам настаўлення.
Уладыка Павел павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.