У свята Уздзвіжання Крыжа Гасподняга мітрапаліт Павел здзейсніў літургію ў Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры горада Полацка

27 верасня 2018

top.jpg

27 верасня 2018 года, у свята Уздзвіжання Пачэснага і Жыватворнага Крыжа Гасподняга, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Крыжаўздзвіжанскім саборы Спаса-Еўфрасіннеўскага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра горада Полацка.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі манастыра.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор сясцёр абіцелі пад кіраваннем манашкі Фяўроніі (Бармічовай).

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык манастыра архімандрыт Нікадзім (Генералаў).

Пасля заамвоннай малітвы ўладыка Экзарх і саслужачыя свяшчэннаслужыцелі здзейснілі слаўленне свята.

Пасля заканчэння богаслужэння мітрапаліт Павел павіншаваў з прастольным святам ігуменню Еўдакію, духавенства сабора і прыхаджан, пасля чаго звярнуўся са словам настаўлення да ўсіх прысутных.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне. 

Church.by

Фотарэпартаж