У свята Узнясення Гасподняга мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

25 мая 2017

top.jpg

25 мая 2017 года, у свята Узнясення Гасподняга, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спращ Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Минскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протаіерэй Сергій Гардун.

Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне свята.

Па заканчэнні богаслужэння ўладыка Павел павіншаваў духавенства і прыхаджан сабора са святам Узнясення Гасподняга і звярнуўся да ўсіх са словам навучання.

Мітрапаліт Павел павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў вернікам архіпастырскае благаславенне. Усім імяніннікам было абвешчана мнагалецце і мітрапаліт Павел уручыў ім прасфоры і кветкі. 

Church.by

Фотарэпартаж