У свята Узнясення Гасподняга Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
17 мая 201817 мая 2018 года, у свята Узнясення Гасподняга, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Макарый Кавалёў.
За богаслужэннем мітрапаліт Павел рукапалажыў дыякана Аляксандра Цырельчука ў іерэя.
Пасля заамвоннай малітвв Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне свята.
Па заканчэнні богаслужэння ўладыка Павел павіншаваў духавенства і прыхаджан сабора са святам Узнясення Гасподняга і звярнуўся да ўсіх прысутных са словам навучання.
Мітрапаліт Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне.