У свята ўвядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы Мітрапаліт Веніямін здзейсніў Бажэственную літургію ў храме святой праведнай Сафіі Слуцкай у горадзе Мінску
04 снежня 20224 снежня 2022 года, у свята Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме святой праведнай Сафіі Слуцкай у горадзе Мінску.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; благачынны 6-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель прыхода храма свяціцеля Мікалая Цудатворца ў пасёлку Сокал протаіерэй Сергій Комлік; настаяцель храма протаіерэй Анатоль Мазалеўскі і клірыкі храма.
Прамая трансляцыя богаслужэння вялася на тэлеканале «Беларусь 3».
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.
Богаслужэбныя спевы выканаў прыходскі хор пад кіраўніцтвам Ганны Лыскавец.
Пасля патроенай екценні Патрыяршы Экзарх узнёс малітву аб аднаўленні міру.
За богаслужэннем Мітрапаліт Веніямін здзейсніў прасвітарскую хіратонію дыякана Вадзіма Дудкіна.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Віктар Завала.
Пасля адпуста Бажэственнай літургіі было здзейснена слаўленне Божай Маці.
Далей Мітрапаліт Веніямін павіншаваў усіх прысутных са святам і звярнуўся са словам настаўлення.
У сваю чаргу настаяцель храма протаіерэй Анатоль Мазалеўскі павіншаваў Высокапраасвяшчэннага Уладыку са святам і падзякаваў яму за сумесную малітву. На малітоўную памяць архіпастыру быў падораны напрастольны крыж.
У завяршэнне Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.